Дзень Волі ў Беларускім Доме
Шчыра запрашаем на святкаванне Дня Волі і ўрачыстае ўручэнне прэміі Хартыі’97.
Падчас святкавання Дня Волі адбудзецца цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2014 год.
Лаўрэатамі прэміі сталі:
Васіль Парфянкоў – былы палітвязень, актывіст кампаніі “Гавары праўду!”;
Віталь Гуркоў – заслужаны майстар спортаРэспублікі Беларусь, вакаліст панк-гурта BRUTTO;
Эдуард Лобаў – вязень сумлення, актывіст «Маладога Фронта»;
Антон Цялежнікаў – рэжысёр дакументальнага кіно, лідэр «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».
Пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца Творчая сустрэча з Аляксеем Марачкіным, беларускім мастаком, грамадскім дзеячом, актывістам Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, старшынёй міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», адным з заснавальнікаў мастацкага аб’яднання «Пагоня».
Беларускі дом у Варшаве, 25 сакавіка 2015 года, а 14:00 (ul. Wiejska, 13-3).