Навіны

Дзень волі суд Цэнтральнага раёна Мінска будзе адзначаць чарговымі штрафамі?

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) 25 сакавіка – разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету каля Расійскай амбасады ў Мінску ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Акцыя праходзіла 9 сакавіка. У той дзень на многіх ўдзельнікаў пікету супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Праваабаронцам вядома, што позвы на суды атрымалі наступныя актывісты:

Наталля Махнач, пачатак разгляду справы ў 10-00, каб. 305;

Рыгор Чэркан, пачатак у 10-00, каб. 406;

Наталля Басалыга, пачатак у 10-00;

Яўген Батура, пачатак у 10-00. каб. 407;

Галіна Лукашэвіч, пачатак у 11-00, каб. 207;

Вольга Нікалайчык,

Уладзімір Шыпіла, 11-00, каб. 406;

Наталля Міцкевіч, 10-00,

Наталля Саматыя, 12-00, каб 305;

Алег Гаеўскі, 10-00, каб. 201.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” адзін з удзельнікаў пікету, пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП складаліся таксама і на іншых актывістаў, аднак ці атрымалі яны позву ў суд – пакуль невядома.

Гэта Зміцер Захарэвіч, Алег Шакулін, Ірына Церашкова,  Алекс Кліменка, Сержук Смірноў. Справы некаторых актывістаў былі разгледжаныя ўчора, 24 сакавіка разам з пратаколамі за 28 лютага.

spring96.org