Навіны

Еўрадэпутат ладзіць акцыю ў падтрымку Міколы Статкевіча

Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Катавіцах арганізуе 13-га кастрычніка ў парку імя Тадэвуша Касцюшкі прабег прысвечаны палітычнаму вязню Міколу Статкевічу і сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі.

Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла сакратарка еўрадэпутата Аляксандра Бушкевіч:

– Мэта нашай акцыі прыцягнне ўвагі шырокай грамадскасці да сітуацыі з палітычнымі вязнямі і парушэннем правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі.  

25 верасня ў 13 гадзін каля сядзібы Польскага Хакейнага Саюзу ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Марэка Мігальскага. Разам са славацкім хакеістам Пэтэрам Шцясным ён актыўна выступае за тое, каб з прычыны парушэнняў правоў чалавека, адабраць у Беларусі права правядзення ў наступным годзе Чэмпіянату свету па Хакеі.

Кастусь Бандарук,  Беларускае Радыё Рацыя