Навіны

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі атрымаў адказ з турмы №4

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі атрымаў адказ з магілёўскай турмы №4 на свой зварот з нагоды парушэння правоў Мікалая Статкевіча.

Адказ вядомы – парушэнняў не ўстаноўлена… Скаргаў не паступала.

Дзіўна было б, калі б было інакш – прадстаўнікі ўлады на ўсіх узроўнях “зберагаюць гонар мундзіра” адзіным вядомым ім спосабам – адмаўляць відавочнае…

Па звестках рэдакцыі, офіс дэпутата мае намер абскардзіць адказ.