Еўрапарламент закліча адабраць у Беларусі чэмпіянат па хакеі
Згода ўсіх палітычных сілаў ужо ёсць.Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.
«Я толькі што вярнуўся з перамоваў у справе рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі, — напісаў Мігальскі, які цытуе тэкст рэзалюцыі:
«Заклікаць нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін — членаў ЕС і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку ў часе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі (май, 2012), перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, пакуль у Беларусі не будуць вязваленыя палітвязні, вязні сумлення і пакуль рэжым не будзе праяўляць відавочных прыкмет паважання правоў чалавека і прызнаваць вяршэнства закона».
Нагадаем, што 1 сакавіка дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі пад назвай «Пакінь дыктатара на лёдзе». Так, прапаноўвалася збіраць подпісы пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і нацыянальных федэрацый, каб права правядзення сусветнага першынства было аддадзена іншай дзяржавы.
Нагадаем, 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымана Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF можа перагледзець месца правядзення чэмпіянату 2014 года.
Беларусь атрымала права правесці чэмпіянату свету па хакеі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі ў 2009 г.