Палітвязні

11 мая 2023 года ў Еўрапарламенце прынялі рэзалюцыю

Назва яе: “Бесчалавечнае абыходжанне і шпіталізацыя вядомага апазіцыянера Віктара Бабарыкі”.

“Парламент заклікае ўлады Беларусі спыніць жорсткае абыходжанне з былым кандыдатам у прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і іншымі палітычнымі зняволенымі і неадкладна і безумоўна вызваліць іх. Дэпутаты Еўрапарламента рашуча асуджаюць “бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і членамі іх сем’яў” у краіне і заклікаюць Беларусь забяспечыць затрыманым доступ да належнай медыцынскай дапамогі, доступ да адвакатаў, сем’яў, дыпламатаў і міжнародных арганізацый для ацэнкі іх стану і аказання дапамогі,

[…]

У той час як Бабарыка быў шпіталізаваны са слядамі збіцця і неабходнай аперацыяй, яго адвакатам і сям’і адмаўляюць у інфармацыі або ў кантакце з ім”, гаворыцца ў справаздачы.

Узгадваюцца таксма і іншыя беларускія палітвязні:

“Вядомыя беларускія палітвязні, у тым ліку лідэры апазіцыі Марыя Калеснікава, Максім Знак, Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, таксама падвергнуліся поўнай ізаляцыі з адсутнасьцю якой-небудзь інфармацыі пра іх. Зняволеньне Анджэя Пачобута, лідэра польскай меншасці ў Беларусі, з’яўляецца прыкладам пераследу нацыянальных меншасцей у Беларусі”.

Да ўвагі быў прыняты даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сакавіку 2023 г, які сцвярджае, што ўмовы ўтрымання ў турмах Беларусі адносяцца да жорсткага, бесчалавечнага і прыніжаючага годнасць абыходжання і катаванняў. Зняволеным не аказваецца своечасовая медыцынская і юрыдычная дапамога. Палітычныя зняволеныя Аляксандр Віхор, Дзяніс Кузняцоў, Вітольд Ашурак і Мікалай Клімовіч загінулі ў зняволенні.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”, у Беларусі па стане на 11 мая 1488 палітвязні. Іншыя правааабарончыя ініцыятывы лічаць, што палітычных зняволеных значна больш.