Еўрасаюз чакае вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах ЕС Кэтрын Эштан.
Качыянчыч: “Вы ведаеце, якая пазіцыя Еўрасаюза. Мы хочам неадкладнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Наколькі я ведаю, на сёння іх 10 ці 12”.
Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымае хуткае вызваленне палітвязняў. Аднак ён адзначыў, што вызваліць толькі тых, хто напісаў прашэнне аб памілаванні. А вось “адзін-два”, якія такіх прашэнняў не напісалі, застануцца за кратамі.