Навіны

Еўравяз не збіраецца адмяняць санкцыі (Відэа)

Рада міністраў замежных справаў Еўразвязу падкрэсліла неабходнасць вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў. Дыялог з Беларуссю можа пачацца толькі пасля гэтага.

Глядзець відэа Марына Адамовіч пра палітвязняў і ціск Еўразвязу


Пра гэта паведаміла Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Я заклікаю ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні на ажыццяўленне грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта, несумненна, будзе спрыяць магчымасці рухацца ў кірунку паляпшэння адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю», – падкрэсліла прэс-сакратарка.

Паводле Марыны Адамовіч, жонкі палітвязня Міколы Статкевіча, толькі кансалідаваная і цвёрдая пазіцыя краінаў Еўразвязу дазволіла выйсці на свабоду Андрэю Саннікаву і Змітру Бандарэнку.
«Я хачу паўтарыць яшчэ раз словы Міколы Статкевіча: «Нельга прапаноўваць грошы за нашае вызваленне». Калі Еўразвяз будзе купляць палітзняволеных, то хутка з\’явяцца і новыя закладнікі. Гэта былі ягоныя апошнія словы падчас прысуду, і я іх падзяляю», – кажа жанчына.

belsat.eu