Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Эмануэліс Зінгерыс: Не думаю, што Лукашэнка абвесціць дэмакратыю ў Беларусі

Дэпутат Сейма Літвы, кансерватар Эмануэліс Зінгерыс назваў вызваленне ў Беларусі палітычных зняволеных знакавай падзеяй.

– Гэта, вядома, знакавая падзея. Шэсць палітычных зняволеных, уключаючы апошняга арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты… Ці паўторыцца 19 снежня сёлета? Ці з\’яўляецца гэта тэатральнай дэкарацыяй ці не – пабачым. Гэта пытанне да ўладаў Беларусі. Ці яны інвестуюць у дзяржаўнасць Беларусі, будучыню краіны і стасункі з ЕЗ ці не? Вядома, гэта гіганцкае пытанне, – сказаў палітык у інтэрв\’ю charter97.org.

– Што прымусіла Лукашэнку пайсці на такі крок?

– Я не думаю, што Лукашэнка раптам абвясціў поўную дэмакратыю ў Беларусі. У кастрычніку выбары. Гэта пытанне не толькі шасці палітвязняў, якіх адпусцілі з турмы, дзе яны не павінны былі сядзець, але пытанне абставінаў выбараў у кастрычніку і пытанне ўзроўню магчымасцяў для кандыдатаў дабрацца да сваіх выбаршчыкаў праз інфармацыйныя каналы, якія знаходзяцца ў руках Лукашэнкі.

Ёсць пытанні звязаныя з рэгістрацыяй іншых партый, не толькі Хрысціянскай дэмакратычнай партыі, якія гатовыя да барацьбы за выбарныя правы і месца ў парламенце. Так што я думаю, гэта першая ластаўка, якая альбо зноў стане буравеснікам, альбо стане ластаўкай надзеі.

Пры гэтым усе гарантыі – у беларускім народзе. Гэта народ у цэнтры Еўропы, або яны толькі прыязджаюць у «Акропаліс» і «Максіму» ў Літве? Я думаю, што беларускі народ, ад якога Еўропа чакае не менш, чым ад украінцаў, грузінаў або малдаван мае сваё месца ў гісторыі Еўропы. Так што мы чакаем самавыяўлення розных меркаванняў у Менску, розных палітычных поглядаў і выказванні сукупнасці гэтых поглядаў у будучым парламенце. Большасць павінна быць створаная пасля крысталізацыі партыйнай сістэмы.

– Гэта не чарговы гандаль і ці не павядзецца Захад зноў на тое, што мы ўжо бачылі раней?

– Мы бачылі гэта 19 снежня. Самае жудаснае, што магло быць. Усё скончылася тады арыштам сямі кандыдатаў у прэзідэнты.

– Ці няма небяспекі, што цяпер адбываецца тое ж самае?

– Я думаю, што гэта гіганцкае пытанне. Я думаю, што Лукашэнку будзе вельмі складана, калі ён задумае паўтарыць 19 снежня, жадаючы падтрымаць стасункі з Еўропай.

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34