Грамадская акцыя

Фармальнасці выкананыя

Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў:

Перадаў у Мінскі гарвыканкам наступны дакумент:

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Статкевіча Мікалая Віктаравіча, г. Мінск, вул. …

У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэса далучыцца да святкавання 3 ліпеня дзяржаўнага свята – Дня Вызвалення, і правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Мінска святочны сход. Пачатак акцыі – у 14.00.
У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра наш намер правесці 3 ліпеня святочны сход за 5 дзён да яго пачатку.
Прапаную выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць безперашкоднае і бяспечнае правядзенне масавага мерапрыемства.

М. Статкевіч

28 чэрвеня 2017 года

Facebook