Навіны

FIDH: Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі пагаршаецца

Праваабаронцы глыбока ўстурбаваныя пагаршэннем варункаў утрымання палітычных зняволеных Юрыя Рубцова, Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча і Мікалая Дзядка.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна”, атрыманым рэдакцыяй charter97.org.

«28 траўня раённы суд прысудзіў палітвязня Юрыя Рубцова да двух гадоў папраўчай калоніі паводле абвінавачання ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Раней ён атрымаў 1,5 года пазбаўлення волі. Юры Рубцоў быў абвінавачаны ў адмове заняць чатыры вакансіі, якія, на ягоную думку, былі нізкааплатнымі. FIDH нагадвае, што палітвязень першапачаткова прыцягнуты да адказнасці за нашэнне футболкі, на якой быў надпіс «Лукашэнка, сыходзь», – гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы таксама нагадваюць аб новым прысудзе, атрыманым былым кандыдатам у прэзідэнтыМікалаем Статкевічам, згодна з якім палітвязень быў пераведзены з калоніі ў турму. У заяве гаворыцца і пра ціск на Мікалая Дзядка, тэрмін зняволення якога працягнулі на год, і Ігара Аліневіча, інфармацыі аб якім няма ўжо амаль месяц.

«Апошнія месяцы былі адзначаны безупынным пагаршэнне сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. FIDH і “Вясна” асуджаюць рост ціску на палітычных зняволеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на лістапад 2015 года», – заявіў Алесь Бяляцкі – старшыня ПЦ”Вясна”і віцэ-прэзідэнт FIDH.

У кантэксце росту прыкмет «адлігі» паміж Менскам і Захадам, праваабаронцы звяртаюць увагу міжнароднай супольнасці на пагаршэнне варункаў утрымання пад вартай і далейшае жорсткае абыходжанне з палітычнымі вязнямі ды заклікаюць улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць іх.

Хартыя\’97