Навіны

Фільм пра барацьбу з дыктатурай у Беларусі атрымаў прэмію «Эмі» (+ відэа)

Прэстыжную ўзнагароду атрымаў фільм «Небяспечныя дзеянні з удзелам нестабільных элементаў у Беларусі».

Пра гэта паведамляе сайт deadline.com.

Дакументальны фільм «Небяспечныя дзеянні з удзелам нестабільных элементаў у Беларусі» («Dangerous Acts Starring the Unstable Elements of Belarus»), зняты рэжысёркай Мадлен Сэклер, атрымаў прэстыжную тэлевізійную прэмію ЗША «Эмі» ў катэгорыі «Лепшая праграма ў галіне мастацтва і культуры».

Стужка распавядае аб супраціве кіруючаму ў Беларусі рэжыму «на вуліцах і на тэатральнай сцэне». Асновай для фільма стала гісторыя разгону Плошчы – пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, а таксама Беларускага свабоднага тэатра, які апынуўся ў выгнанні ў Лондане ў выніку хвалі рэпрэсій.

Прэмія «Эмі» за навінныя і дакументальныя праграмы ўручаецца Нацыянальнай акадэміяй тэлевізійнага мастацтва і навукі. Па прэстыжнасці прэмія «Эмі» раўняецца «Оскару» (кіно), «Грэмі» (музыка) і «Тоні» (тэатр).