Грамадская акцыя

Фотафакт: Беларусы ўзнялі нацыянальныя сцягі над плошчай Перамогі

Актывісты правялі сімвалічную акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык, актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Наталля Папкова, грамадская актывістка Ніна Багінская 3 ліпеня правялі акцыю на плошчы Перамогі, піша «Новы Час».

Акцыя з нацыянальнымі сцягамі прайшла на плошчы Перамогі пасля заканчэння пратэстнай акцыі «За мірную Беларусь».

Ініцыятыва зыходзіла ад Вольгі Мікалайчык. Яе падтрымалі Ніна Багінская і Наталля Папкова. Актывісткі паднялі над плошчай Перамогі бел-чырвона-белыя сцягі.

«Гэтай акцыяй мы дэкларавалі сваю адданасць ідэям свабоды і нацыянальнай незалежнасці», – сказала Вольга Нікалайчык.