Фотафакт: Беларусы ўзнялі нацыянальныя сцягі над плошчай Перамогі
Актывісты правялі сімвалічную акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык, актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Наталля Папкова, грамадская актывістка Ніна Багінская 3 ліпеня правялі акцыю на плошчы Перамогі, піша «Новы Час».
Акцыя з нацыянальнымі сцягамі прайшла на плошчы Перамогі пасля заканчэння пратэстнай акцыі «За мірную Беларусь».
Ініцыятыва зыходзіла ад Вольгі Мікалайчык. Яе падтрымалі Ніна Багінская і Наталля Папкова. Актывісткі паднялі над плошчай Перамогі бел-чырвона-белыя сцягі.
«Гэтай акцыяй мы дэкларавалі сваю адданасць ідэям свабоды і нацыянальнай незалежнасці», – сказала Вольга Нікалайчык.