Фотафакт: “Пікет ля расійскай амбасады ў Чэхіі 26 красавіка 2013 года”
Тэкст на плакаце: “ФАКТ Чарнобыльскага этнацыду беларусаў. Масква тайна, наўмысна, не папярэдзіўшы беларускае насельніцтва, пры дапамозе авіяцыі і ёдыстага срэбра асадзіла ў 1986 г. на Беларусь радыяцыйныя воблакі, каб яны не даляцелі на тэрыторыю Расеі. Гэта ёсць Страшнае Злачынства супраць беларускага этнасу, якое не мае тэрміну даўнасці. Масква засякрэціла і па сёння адмаўляе гэты факт. МАГАТЭ бессаромна прамаўчала. У 2007 г. Бі-Бі-Сі (ВВС) зняла фільм “Playing God with Weather”, у якім былы лётчык-камандзір Аляксей Грушын прызнаўся, як ён асабіста і іншыя лётчыкі садзілі радыяцыйныя воблакі на Магілеўшчыну: “Бітва нашага авіяцыйнага “Цыклону” з ядзернымі цыклонамі спынілася толькі ў снежні 1986 году, пасля таго як выпаў першы снег і накрыў радыяцыйны пыл”. За гэты “подзьвіг” А.Грушын быў узнагароджаны Пуціным Ордэнам князя Дзьмітрыя Данскога. Вынік паветранай акцыі “Цыклон”—70% радыяцыйных смяротных выкідаў Чарнобыльскага рэактару было асаджана на Беларусь, асабліва на Магілеўшчыну і Гомельшчыну, – доза радыяцыі ў некалькі разоў большая, чым ад 2 выбухаў у Хірасіме і Нагасакі. Беларусы паміраюць і будуць паміраць ад радыяцыі стагодзьдзі. Вялiкая частка радыёактыўных рэчываў жыве 300 000 гадоў. Такім чынам, Масква Свядома забяспечыла беларусам Чарнобыльскі этнацыд. Стаўленнік Масквы – А. Лукашэнка – амаль 20 гадоў таксама тоіць гэта Злачынства Масквы. Мала таго, ён працягвае гаспадарчае асваенне забруджаных радыяцыяй тэрыторый”.