Фотафакт: «Свабоду Статкевічу!» на купюрах
У абарачэнні з\’явіліся грошы з заклікам вызваліць Статкевіча.
Чытач charter97.org Андрэй даслаў фатаграфію грашовай купюры 500 рублёў з надпісам «Свабоду Статкевічу!».
«Вось якія грошы з\’явіліся ў нас у абарачэнні», – піша ён.
Нагадаем, у траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы на тры гады ў магілёўскую турму №4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня.
58-гадовы Мікалай Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.