Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Фюле: Любы дыялёг — пасьля вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў

Еўракамісар па справах пашырэньня Штэфан Фюле ў эксклюзыўным інтэрвію Армянскай службы Радыё Свабода заявіў што першым крокам да любой супрацы зь Беларусьсю павінна быць вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў:

«Калі вы мяне спытаеце, ці хачу я бачыць прагрэс у Беларусі, адказ будзе вельмі ясны — так, я хачу бачыць прагрэс. Але цяпер я бачу шанец на прагрэс, ёсьць пэўныя сыгналы. Міністар замежных справаў Уладзімер Макей быў тут. Гэта была добрая справа. Я павінен сказаць, што ён даў пэўныя канструктыўныя прапановы па Ўсходнім партнэрстве. І я думаю, што далейшы ўдзел важны для Эўразьвязу і для Беларусі.

Добрая дыскусія пра дыялёг па мадэрнізацыі. Магчымасьць для уладаў узяць удзел разам з грамадзянскай супольнасьцю ў гэтым вельмі важным дыялёгу па мадэрнізацыі Беларусі з дапамогай Эўразьвязу.

Але іншая справа — гэта лёс палітвязьняў. Любое адкрыцьцё можа быць дзеля Беларусі, але гэта залежыць ад вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў. І гэта вельмі ясная палітыка Эўразьвязу, і я вельмі спадзяюся, што гэтыя сыгналы напярэдадні саміту ў Вільні не акажуцца ўпушчанай магчымасьцю для Беларусі.

Таму што калі ён хочуць нейкі мэсыдж ад мяне, вось ён: вы рухаецеся ў справе палітвязьняў, а мы тады запускаем паўнамаштабныя праграмы з вашай краінай дзеля яе мадэрнізацыі».

Паводле “Радыё Свабода


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34