Галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах збіраюцца болей за 70% беларусаў
Сацыёлагі мяркуюць, што такая лічба можа павялічыцца.
Ён таксама адзначыў, што суадносіны ацэнкі ўлады і апазіцыі рэспандэнтамі разыходзяцца дыяметральна супрацьлегла — у інтэрвале ад мінус 1 да плюс 1 у балах. Узровень даверу да ўлады каля 0,5, бліжэй за адзінкі, а да апазіцыі — мінус 0,5. Ротман называе гэта “велізарнай розніцай”.
Паводле яго словаў, сітуацыя ва Украіне ўплывае на павышэнне даверу да дзеючай улады. Кіраўнік сацыялагічнага цэнтру таксама паведаміў, што падчас апытання рэспандэнтам задалі наступнае пытанне: як вы паступіце, калі сітуацыя ў краіне будзе пагаршацца? Каля паловы апытаных сказалі, што будуць вырашаць праблемы самастойна, а крыху меней за палову будуць чакаць лепшых часоў, цытуе Давіда Ротмана БЕЛТА.