«Гарачыя выходныя»: Як праходзілі перадвыбарчыя пікеты ў рэгіёнах Беларусі
У выходныя, 30 і 31 траўня, у розных гарадах краіны актыўна праводзіліся пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.
На заклік лідара Народнай Грамады Мікалая Статкевіча пікеты кандыдатаў пратэста былі прысвечаны салідарнасці з арыштаваным Сяргеем Ціханоўскім і яго паплечнікамі.
Павел Севярынец пабываў у Віцебску, Вольга Кавалькова праводзіла пікеты у Магілёве, Уладзімір Няпомнішчых гутарыў з выбаршчыкамі ў Гомелі, таксама там прысутнічала і «выява» Святланы Ціханоўскай.
Бабруйск
Нягледзячы на дождж падпісацца за Святлану Ціханоўскую сабралася чарга ў Бабруйску 30 траўня.



Брэст
У Берасці праходзіў збор подпісаў адразу за некалькіх кандыдатаў.
Віцебск
31 траўня на тэрыторыі Чыгуначнага раёна Віцебска прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Чэрачня, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай.
Асаблівую цікавасць выбаршчыкаў выклікаў пікет Святланы Ціханоўскай, які наведаў палітык Павел Севярынец. Для прысутных працаваў «свабодны мікрафон», а да падпіснога стала Ціханоўскай выстраілася вялізная чарга.

Супрацоўнік міліцыі (у суправаджэнні чалавека ў цывільным) у мегафон спрабаваў пераканаць грамадзянаў, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але яго паднялі на свіст, людзі скандзіравалі «Жыве Беларусь».
Некаторых грамадзянскіх актывістаў і блогераў міліцыя блакавала па іх месцы пражывання або затрымлівала на падыходзе да месца збору подпісаў. За аўтамабілем Паўла Севярынца, пасля яго пакідання месца збору подпісаў, паследаваў сіні мікрааўтобус з цёмным шклом.
Маладзечна
31 траўня ў Маладзечна зноў збіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую.
«У параўнанні з учорашнім — сёння ў разы болей людзей», — адзначыла назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аліна Баланчук.
Гомель
31 траўня каля ўнівермага «Гомель» адбыўся шэраг пікетаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзмітрыева і Уладзіміра Няпомняшчых. Пікеты фактычна пачаліся раней, і ў прызначаны час ўжо стаяла вялікая чарга ў некалькі соцень чалавек.
Спачатку для прысутных працаваў «свабодны мікрафон», і кожны меў магчымасць выказацца. Выказванні былі крытычнымі ў дачыненні да ўлады.
Прыкладна ў 12.40 з’явіліся два міліцыянты, і адзін з іх пачаў у мегафон казаць, што дзеянні тых, хто сабраўся, незаконныя, бо тут адбываецца не збор подпісаў, а мітіынг.
Людзі адразу ж пачалі абурацца, скандзіраваць: «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!». Да міліцыянтаў рынулася некалькі дзесяткаў людзей з камерамі, фотаапаратамі і мабільнікамі.
Нейкі начальнік ў цывільным і масцы загадаў ім сыйсці, што яны хутка і зрабілі. Пікеты працягнулі сваю працу.


ГроднаНа цэнтральнай плошчы Гародні з небывалым ажыятажам 31 траўня прайшоў збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Яшчэ перад пачаткам дзейнасці пікета чарга складала 220 чалавек.
Збіралі подпісы і за Аляксандра Рыгоравіча… Таболіча.
Машыны, што ехалі міма, перыядычна сігналілі, людзі пляскалі ў далоні і крычылі: «Свабоду!», «Стоп таракан!» і «Жыве Беларусь!». Ніякіх радыкальных дзеянняў ці эксцэсаў не заўважалася.
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў чарзе да чатырох сталоў зборшчыкаў па дзве і больш гадзіны цягам амаль усяго дня.
Паралельна працавалі пікеты па зборы подпісаў за Вольгу Кавалькову, чарга туды была да 30 чалавек. Пазней з’явілася і некалькі зборшчыкаў за Валерыя Цапкалу.
Орша
Пікет Святланы Ціханоўскай праходзіў у Оршы. У некаторыя моманты колькасць людзей дасягала сотні чалавек. Пасля абеду людзей стала меньш, але ўсё адно заставаліся чэргі.
У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля «Камароўкі» па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.