Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

“Гарачыя выходныя”: Як праходзілі перадвыбарчыя пікеты ў рэгіёнах Беларусі

У выходныя, 30 і 31 траўня, у розных гарадах краіны актыўна праводзіліся пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

На заклік лідара Народнай Грамады Мікалая Статкевіча пікеты кандыдатаў пратэста былі прысвечаны салідарнасці з арыштаваным Сяргеем Ціханоўскім і яго паплечнікамі.

Павел Севярынец пабываў у Віцебску, Вольга Кавалькова праводзіла пікеты у Магілёве, Уладзімір Няпомнішчых гутарыў з выбаршчыкамі ў Гомелі, таксама там прысутнічала і “выява” Святланы Ціханоўскай.

Бабруйск

Нягледзячы на дождж падпісацца за Святлану Ціханоўскую сабралася чарга ў Бабруйску 30 траўня.

bobruisk_30.05.jpg
Фота з сайта babruysk.by
bobruisk_30.05_2.jpg
Фота з сайта babruysk.by
bobruisk_30.05_3.jpg
Фота з сайта babruysk.by

Брэст

У Берасці праходзіў збор подпісаў адразу за некалькіх кандыдатаў.

Віцебск

31 траўня на тэрыторыі Чыгуначнага раёна Віцебска прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Чэрачня, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай.

Асаблівую цікавасць выбаршчыкаў выклікаў пікет Святланы Ціханоўскай, які наведаў палітык Павел Севярынец. Для прысутных працаваў “свабодны мікрафон”, а да падпіснога стала Ціханоўскай выстраілася вялізная чарга.

vitebsk_31.05_6.jpg
Павел Севярынец на пікеце ў Віцебску

Супрацоўнік міліцыі (у суправаджэнні чалавека ў цывільным) у мегафон спрабаваў пераканаць грамадзянаў, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але яго паднялі на свіст, людзі скандзіравалі “Жыве Беларусь”.

Некаторых грамадзянскіх актывістаў і блогераў міліцыя блакавала па іх месцы пражывання або затрымлівала на падыходзе да месца збору подпісаў. За аўтамабілем Паўла Севярынца, пасля яго пакідання месца збору подпісаў, паследаваў сіні мікрааўтобус з цёмным шклом.

Маладзечна

31 траўня ў Маладзечна зноў збіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую.

“У параўнанні з учорашнім – сёння ў разы болей людзей”, – адзначыла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аліна Баланчук.

Гомель

31 траўня каля ўнівермага “Гомель” адбыўся шэраг пікетаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзмітрыева і Уладзіміра Няпомняшчых. Пікеты фактычна пачаліся раней, і ў прызначаны час ўжо стаяла вялікая чарга ў некалькі соцень чалавек.

Спачатку для прысутных працаваў “свабодны мікрафон”, і кожны меў магчымасць выказацца. Выказванні былі крытычнымі ў дачыненні да ўлады.

Прыкладна ў 12.40 з’явіліся два міліцыянты, і адзін з іх пачаў у мегафон казаць, што дзеянні тых, хто сабраўся, незаконныя, бо тут адбываецца не збор подпісаў, а мітіынг.

Людзі адразу ж пачалі абурацца, скандзіраваць: “Ганьба!” і “Жыве Беларусь!”. Да міліцыянтаў рынулася некалькі дзесяткаў людзей з камерамі, фотаапаратамі і мабільнікамі.

Нейкі начальнік ў цывільным і масцы загадаў ім сыйсці, што яны хутка і зрабілі. Пікеты працягнулі сваю працу.

31-05-gomel3.jpg
Выява Святланы Ціханоўскай на пікеце
31-05-gomel8.jpg
Уладзімір Няпомняшчых на пікеце

ГроднаНа цэнтральнай плошчы Гародні з небывалым ажыятажам 31 траўня прайшоў збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Яшчэ перад пачаткам дзейнасці пікета чарга складала 220 чалавек.

Збіралі подпісы і за Аляксандра Рыгоравіча… Таболіча.

Машыны, што ехалі міма, перыядычна сігналілі, людзі пляскалі ў далоні і крычылі: “Свабоду!”, “Стоп таракан!” і “Жыве Беларусь!”. Ніякіх радыкальных дзеянняў ці эксцэсаў не заўважалася.

Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў чарзе да чатырох сталоў зборшчыкаў па дзве і больш гадзіны цягам амаль усяго дня.

Паралельна працавалі пікеты па зборы подпісаў за Вольгу Кавалькову, чарга туды была да 30 чалавек. Пазней з’явілася і некалькі зборшчыкаў за Валерыя Цапкалу.

Орша

Пікет Святланы Ціханоўскай праходзіў у Оршы. У некаторыя моманты колькасць людзей дасягала сотні чалавек. Пасля абеду людзей стала меньш, але ўсё адно заставаліся чэргі.

У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля “Камароўкі” па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”