Гары Каспараў: Удзел у выбарах адцягвае апазіцыю ад змены нелегітымнага рэжым
Расейскі апазіцыянер Гары Каспараў мяркуе, што Уладзімір Пуцін сумесна з урадам стварае ў краіне ўсе ўмовы для рэвалюцыі.
Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле, размешчаным на сайце палітыка.
«Цяперашні стан расейскага грамадства, на першы погляд, не дазваляе спадзявацца на тое, што ў Расеі ў агляднай будучыні стане магчымай свая рэвалюцыя годнасці. Аднак нельга выпускаць з увагі тую акалічнасць, што сама кіроўная вярхушка на чале з Пуціным сваёй вар\’яцкай палітыкай разбурае адносны дабрабыт расейскіх грамадзян і робіць непазбежным крызіс складзенай палітычнай сістэмы», — думае Гары Каспараў.
Ён таксама выказаў здагадку, што ў гэтых варунках апазіцыя абавязаная весці барацьбу на інфармацыйным фронце, супрацьстаяць пуцінскай прапагандзе і данасіць да людзей праўду аб сутнасці рэжыму і яго злачынствах.
Таксама, на ягоную думку, неабходна «рыхтавацца да «гадзіны X», калі намаганнямі дзеючай улады ў краіне будзе створана рэвалюцыйная сітуацыя, і грамадства будзе мець патрэбу ў палітычнай сіле, здольнай як узначаліць адноўлены пратэст, так і ўзяць уладу ў свае рукі, каб будаваць новую Расею на прынцыпах вяршэнства права і дэмакратыі».
Гары Каспараў мяркуе, што ўдзел апазіцыі ў выбарах толькі адцягвае іх ад вырашэння задач, якія ў будучыні могуць прывесці да змены кіраўніцтва дзяржавы.
«Так названая «сістэмная апазіцыя» ахвотна выконвала ўсе ўмовы ўлады ў абмен на магчымасць удзельнічаць у «выбарах», абмежаваны доступ да федэральных СМІ і іншыя прэферэнцыі. Больш за тое, часцяком менавіта прадстаўнікі «сістэмнага крыла апазіцыі», адгадваючы пажаданні сваіх куратараў з адміністрацыі прэзідэнта, падвяргалі неабгрунтаванай крытыцы тэзісы АГФ аб нелігітімным рэжыме, немагчымасці змены ўлады на выбарах і неабходнасці стварэння шырокага пазаідэалагічнага фронту з мэтай дэмантажу пуцінскага рэжыму», — піша палітык.