Выбары

Грубае парушэнне ўладай артыкула 64 Канстытуцыі

Валтузня з уключэннем маёй незарэгістраванай ініцыятыўнай групы ў спіс зарэгістраваных і супярэчлівымі тлумачэннямі гэтага цэнтрвыбаркамам адцягнула ўвагу ад значна больш важнага – грубага парушэння ўладай артыкула 64 Канстытуцыі. Гэты артыкул быў прыняты яшчэ ў 1994 годзе і шматлікія рэферэндумы яго не закранулі. У ім сказана, што адзінымі прычынамі, па якім грамадзяніну Беларусі можа быць забаронена вылучацца кандыдатам на выбарах, з\’яўляецца яго знаходжанне ў турме альбо прызнанне яго судом недзеяздольным (псіхічна хворым).

Таксама там запісана, што іншае абмежаванне выбарчых правоў грамадзяніна “…з\’яўляецца недапушчальным і караецца згодна з законам”.

У выпадку, калі нарматыўны дакумент супярэчыць Канстытуцыі, дзейнічаюць нормы Канстытуцыі.
Такім чынам, прадстаўнікі рэжыма, якія забараняюць мне вылучацца ў кандыдаты з-за маёй “судзімасці”, могуць быць прыцягнуты да адказнасці. І “законы”, якіх напрымала “палатка”, не могуць служыць ім апраўданнем.

Каб зафіксаваць гэты факт відавочнага парушэння Канстытуцыі, вырашыў падаць сёння адпаведную заяву ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. Шчыра кажучы, сэнсу для сябе ўдзельнічаць ў гэтых “выбарах” я не бачу. Але ўсё, што яны робяць, трэба фіксаваць на будучыню. Каб потым было што прад\’явіць.

Мікалай Статкевічwww.facebook.com