Палітыка

Гжэгаж Схетына: Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў

Вызваленне палітвязняў застаецца ключавым патрабаваннем краін Захаду да Беларусі.

Пра гэта міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына заявіў «Беларускаму партызану» падчас свайго візіту ў Кіеў.

«У мяне няма цяпер ніякіх перамоваў з Лукашэнкам. Пачакаем, што ён будзе рабіць, – сказаў ён. – У першую чаргу Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў. Мы гатовыя аказаць усялякую падтрымку, калі ў Беларусі будуць паважаць правілы дэмакратыі, вызваляць палітвязняў. І далей мы гатовыя да дыялогу. Але лёс Беларусі – у руках беларусаў і беларускай улады».

Нагадаем, за кратамі ў Беларусі паводле палітычных абвінавачванняў цяпер знаходзяцца 6 чалавек, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.