Навіны

Хрышчэнне пад канвоем (25.02.2011)

У царкве святой Сафіі Слуцкай у сталіцы адбылося незвычайнае хрышчэнне. Веру прымаў былы асуджаны. Нягледзячы на тое, што Алег — так завуць былога вязня — ужо панёс пакаранне, у бажніцы яго суправаджалі… міліцыянты. Такі крок журналістам пракаментаваў святар, што хрысціў мужчыну.

Хрышчэнне пад канвоем Хрышчэнне пад канвоем

АНАТОЛЬ МАЗАЛЕЎСКІ, ІГУМЕН:
«Калі неабходная бяспека, калі няма ўпэўненасці ў гэтых людзях, грамадства павінна прымаць захады, якія гарантавалі б бяспеку атачэнню».

На меркаванне святара, прысутнасць міліцыянтаў ніяк не паўплывала на таінства цырымоніі. Хрышчэнне Алега, які толькі нядаўна выйшаў з-за кратаў, адбылося ў межах акцыі пад назваю «Крок насустрач! У новы год з новым жыццём!», якую праводзіць менская міліцыя. Ахоўнікі правапарадку заклікалі прыняць хрышчэнне шмат каго з былых асуджаных. Такім незвычайным чынам яны спадзяюцца дапамагчы былым злачынцам стаць на шлях выпраўлення.

Мар\’яна Чарняева, «Аб\’ектыў»
Такой магчымасці ўжо не будзе ў двух гарадзенцаў — Андрэя Бурдыкі і Алега Грышкаўцова, асуджаных летась на вышэйшую меру пакарання. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пакінуў смяротны прысуд без зменаў.