Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у штрафным ізалятары

Так паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч, даведаўшыся пра гэта з сынавага ліста, які атрымала сёньня, 22 красавіка.

«Напісаў, што толькі што выйшаў з ШЫЗА — штрафнога ізалятара, дзе адбыў 20 дзён. Парушэньне, за якое яго пакаралі, — адмовіўся прыбіраць туалет. Гэта другі раз яго караюць штрафным ізалятарам паводле гэтага парушэньня, летась улетку такое ўжо было. Карацей, як хочуць пасадзіць у ШЫЗА, дык загадваюць прыбіраць туалет. Ён адмаўляецца — і прычына знайшлася».

Больш за месяц таму ў Расеі выйшла кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан», у якой палітвязень распавёў пра свой арышт у Маскве і пра месяцы, праведзеныя ў СІЗА КДБ. Пасьля гэтага ад Ігара Аліневіча дамоў не было тэлефонных званкоў і лістоў. 19 красавіка на прэзэнтацыі кнігі «Еду ў Магадан» у офісе БНФ Валянціна Аліневіч выказала меркаваньне, што маўчаньне сына зьвязанае менавіта з выхадам ягонай кнігі.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў Менску, у тым ліку на будынак амбасады Расеі. Сваёй віны Ігар Аліневіч не прызнаў. Палітвязень адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі.

Радыё Свабода


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34