Інфармацыйныя ўлёткі ў Чыжоўцы (фота)
Акцыі салідарнасьці працягваюцца ў сталіцы. На днях інфармацыйныя ўлёткі былі распаўсюджаны сябрамі Маладога Фронту у раёне Чыжоўка ў Менску.
Улёткі з лёзунгам “Моладзь патрабуе свабоды” з выявамі Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Яўгена Васьковіча ды іншыхнезаконна асуджаных палітычных зьняволеных, зьявіліся на галоўных вуліцах раёна, на прыпынках грамадскага траншпарту, каля крамаў, і каля пад’ездаў менчукоў.
На кожнай улётцы зьмяшчаецца кароткая інфармацыя пра палітзьняволеных і кантакты для сувязі з маладафронтаўцамі. “Акцыі салідарнасьці ў разнастайнай форме будуць працягвацца і надалей да поўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў”, — заяўляюць сябры Маладога Фронта.