Ізноў вырашылі разыграць карту 2010‑га года?

| ФОТА | Мінск, Плошча Незалежнасці, 19 снежня 2010 г.

З нагоды прад’яўлення канчатковага абвінавачвання Мікалаю Статкевічу, сутнасць якога Следчы камітэт не агучыў, жонка Статкевіча Марына Адамовіч напісала на саёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Мікалай перадаў, што ізноў «вырашылі разыграць карту 2010-га года».
Для мяне відавочна, што гэта азначае перакваліфікацыю ч.2 арт. 293 (падрыхтоўка масавых беспарадкаў) на ч. 1 (арганізацыя). Да 15 год. З улікам таго, што Мікалай мае непагашаную судзімасць…

Мікалай Статкевіч, ўвогуле, мае ўнікальную здольнасць быць адначасова ў некалькіх месцах: у Мінску і Гародні, напрыклад; у турме і баевікоў у Расіі рыхтаваць. Цяпер вось — «масавыя беспарадкі» арганізоўваў. А мы-та думалі — у зняволенні.»

Марына Адамовіч, facebook.com