Навіны

«Каб стаць палітвязнем, не абавязкова займацца палітыкай» (Відэа)

Палітвязні – тэма, якая яднае ўсе апазіцыйныя сілы Беларусі. Палітыкі пагаджаюцца, што на фоне ўкраінскіх падзеяў вастрыня гэтага пытання спала.

Але вяртацца да праблемы варта. Менавіта з гэтай мэтай сёння ў Менску працаваў Форум палітзняволеных.

Зніклыя, загінулыя, памерлыя ад хваробаў пасля турэмнага зняволення ды здзекаў працаўнікоў сілавых структураў – сотні палітвязняў і рэпрэсаваных у перыяд кіравання Лукашэнкі. Паводле арганізатараў, трэба паказаць, што нікога не забылі і нічога не забылі, ды нагадаць пра гэта грамадству, уладам і заходнім партнёрам. 16 кастрычніка прапаноўваюць зрабіць Днём палітвязня ў Беларусі. І ў гэты дзень ува ўвесь голас патрабаваць іхнага вызвалення.
Госць «Гарачага каментара» – былы палітзняволены Алесь Макаеў.

МЯ, belsat.eu