Навіны

Каб ухіліцца ад войска, жыхар Баранавічаў разбіў вітрыну кіёска

Хлопец запусціў цэглай у акно кіёска на прыпынку.

Прадавачка патэлефанавала ў міліцыю, на месца здарэння выехаў патруль Дэпартамента аховы. Жанчына апісала знешнасць хулігана і паказала, куды ён пабег. Неўзабаве ў двары быў затрыманы 21-гадовы жыхар горада. Як распавёў onliner.by намеснік начальніка аддзела Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы Арцём Шукала, хуліган не вёў сябе агрэсіўна. Пазней у міліцыі высветлілі матыў учынку.

– Ён тлумачыў, што быццам бы палаяўся з маці, – распавёў Арцём Шукала пра прычыну дрэннага настрою.

Пазней у міліцыі хлопец прызнаўся, што такім чынам наважыў ухіліцца ад службы ў войску, піша «Вячэрні Брэст». У дачыненні да жыхара Баранавічаў распачатая крымінальная справа. Парушальніку можа пагражаць тэрмін да 3 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, пасля скасавання асуджансці яму зноў прыйдзе позва ў ваенкамат.