Каліноўскі на прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі: “Тэлефоны загадалі адключыць, а дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі”
29.01.2015 10:56. Валер Каліноўскі цяпер знаходзіцца ў залі прэсавай канфэрэнцыі і распавядае:
«Гэтая заля ў Палацы незалежнасьці ніколі не выкарыстоўвалася для прэсавых канфэрэнцыяў. За 15 хвілін да пачатку загадалі адключыць мабільныя тэлефоны. Выйсьці з залі немагчыма, бо дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі.
Прывезьлі дэлегацыі дзяржаўнай прэсы з розных раёнаў, з кожнай вобласьці — па аўтобусу.
Дзяржаўных журналістаў пасадзілі наперадзе, незалежных — у канцы залі. Радыё Свабода пасадзілі побач з УНІАН і Блумбэрг. Сярод незалежных журналістаў ёсьць „Эўрарадыё“, „Народная Воля“, „Наша Ніва“».