Навіны

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу Аляксандра Казуліна

Камітэт па правах чалавека ААН на сваёй апошняй кастрычніцкай сесіі разгледзеў справу экс-кандыдата ў прэзідэнты прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Аляксандра Казуліна і вызначыў парушэнні Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, кажа праваабаронца Раман Кісляк:

– Пасля выбараў, падчас шэсця, ён быў затрыманы, збіты і арыштаваны. Затым яго асудзілі за злоснае хуліганства, яму прысудзілі 5,5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Казулін не пагадзіўся з дадзеным абвінавачваннем і абскардзіў парушэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У прыватнасці, у справе гаварылася аб жорсткім абыходжанні з ім, адвольным арышце, аб дрэнных умовах утрымання, прэзумпцыі невінаватасці і гарантыях справядлівага суда.

spring96.org