Кандыдатку Алену Фаміну зноў затрымалі на мяжы
На беларуска-літоўскім памежжы беларускія мытнікі зрабілі ператрус рэчаў сябра аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Алены Фаміной, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17.
На той час пакуль рабілі ператрус, цягнік «Менск-Вільня» быў затрыманы.
Гэта ўжо другі ператрус за апошнія два тыдні. У пачатку верасьня Алену Фаміну затрымалі падчас вяртаньня з Польшчы. Ёй давялося вытрываць два ператрусы і асабісты дагляд. Мытнікі шукалі нейкую вялікую суму грошай, якую, па іхных падазрэньнях, яна нібыта мусіла везьці праз мяжу.