Навіны

Каваленка спыніў галадоўку (Відэа)

Ягоны бацька: «Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есці сам. Кропельніцы яму не ставяць».

Глядзець тут Сяргей Каваленка спыніў галадоўку (13.04.2012)

Глядзець тут Аляксандр Каваленка пра рашэнне сына

Глядзець тут Пазьняк: «Турэмныя мэнгеле закасваюць рукавы»

Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта паведаміў бацька вязня Аляксандр Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках.

«Ён сказаў, што пачаў піць сокі і есці сам. Зонд яму ужо не ставяць, кропельніцы таксама. Настрой у яго нармальны, шмат распытваў пра сям’ю. Кажа, што абыходжанне ў шпіталі значна лепшае, чым у калоніі«Віцьба-3».

***

Сяргей Каваленка быў асуджаны 24 лютага 2012 г. на 2 гады і месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

19 снежня 2011 г. ён быў затрыманы і распачаў галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання. У галадоўцы быў 20-дзённы перапынак, з 8 лютага яна была адноўлена і працячвалася да пачатку красавіка, калі С. Каваленку пачалі прымусова праз зонд уліваць ежу.

Радыё Свабода