Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Кіраўнік МЗС Літвы: “З Беларуссю трэба быць цярплівымі, хоць іншым разам і апускаюцца рукі Чытаць цалкам”

Літве варта быць цярплівай у дасягненні таго, каб Беларусь выбрала еўрапейскі шлях развіцця, хаця іншы раз і «апускаюцца рукі». Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус 2 мая на з\’ездзе літоўскіх паслоў у Вільнюсе, паведамляе BNS.

«Варта ўзгадаць, вядома ж, Беларусь, — сказаў Лінкявічус, кажучы пра знешнепалітычныя прыярытэты Літвы. — Тут, як заўсёды, ёсць пра што пагаварыць. Мы таксама верым, што Беларусь выбера еўрапейскі шлях. Гэта вера…іншым разам апускаюцца рукі, іншым разам зноў з\’яўляецца нейкі шанц. Але наша задача — цярпенне, паслядоўнасць».

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што такія крокі не павінны рабіцца за кошт дэмакратычных каштоўнасцяў.

«Іншым раз журналісты пытаюцца ў нас: для вас больш важныя правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе? Усё важна, і ўсё магчыма: і грузы ў Клайпедзе, якія ёсць і будуць, я спадзяюся, таму што гэта прагматычны інтарэс. Але і вельмі важна, каб палітзняволеныя былі на волі, каб яны не пакутавалі з-за таго, што ў іх нейкія іншыя перакананні, чым ва ўлады», — зазначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, да прызначэння міністрам замежных спраў Лінкявічус чатыры месяцы ўзначальваў пасольства Літвы ў Беларусі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34