Кіяне выйшлі на Марш годнасці (+ відэа)
На акцыю прыбылі лідары краін ЕЗ.
Сёння а 13:30 на кіеўскім Майдане Незалежнасці ў памяць аб загінулых героях Нябеснай сотні пачаўся Марш годнасці, паведамляе «5 канал».
Акрамя прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў шэсці бяруць удзел прадстаўнікі 10 замежных краін – кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. Прэзідэнт НямеччыныЁахім Гаўк, прэзідэнт Малдовы Мікалае Цімафці, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і іншыя высокапастаўленыя асобы замежных дзяржаў разам з Украінай ушануюць памяць загінулых герояў Майдана, піша«Лiга.нет».
Шэсце праходзіць па вуліцах Інстытуцкай, Шаўкавічнай, Грушэўскага, Еўрапейскай плошчы і скончыцца малітвай за мір на Майдане Незалежнасці.
На пачатку руху калоны, па ацэнцы карэспандэнта агенцтва, у Маршы ўзялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек, аднак затым да мерапрыемства далучаліся людзі і дасягнуўшы Майдана калона ўжо налічвала звыш 5 тыс. удзельнікаў. Разам з тым, па дадзеных міліцыі Кіева ў мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 8 тыс. чалавек.
Сам Марш заняў каля гадзіны.
Пасля завяршэння Марша годнасці лідэры цэркваў і прадстаўнікі рэлігійных арганізацый прачыталі малітву за мір.