Актуальна

Кубак свабоды – у сацыял-дэмакратаў

Пераможцамі «Кубку Свабоды» 9 жніўня 2014 г. стала каманда сацыял-дэмакратаў, якая аб’яднала прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч, і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Другое месца заняла БАЖ, трэцяе – у БелРуха.

Сёлета XVIII Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі сабраў рэкордныя 12 дружынаў.


Каманды былі падзеленыя на чатыры групы:

1. «БелРух», Партыя БНФ, тэлеканал «Белсат»
2. Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух «За свабоду», «Маладая Беларусь»
3. Беларуская асацыяцыя журналістаў, “Наша Нiва”, сацыял-дэмакраты
4. Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Маладыя Дэмакраты

У чвэрцьфінал выйшлі восем камандаў – па дзве ад кожнай групы: БелРуху супрацьстаяла МБ, БАЖ – БХД, РЗС – ПБНФ, БХК – СД. У паўфінале БАЖ абыграла БелРух, а сацыял-дэмакраты – ПБНФ.