Навіны

Лідэры Эўразьвязу ўхвалілі кандыдатуру Юнкера на пасаду кіраўніка Эўракамісіі

Эўракамісію цяпер узначальвае Жан-Клёд Юнкер. Пра гэта паведаміў старшыня Рады Эўропы Гэрман ван Ромпэй, перадае Reuters.

10 чэрвеня канцлер ФРГ Ангела Мэркель выказала падтрымку кандыдатуры экс-прэм’ера Люксэмбургу Жан-Клёда Юнкера на пасаду кіраўніка Эўракамісіі. Супраць гэтага прызначэньня выступіў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.

Правацэнтрысцкая Эўрапейская народная партыя, якая вылучыла Юнкера на пасаду кіраўніка Эўракамісіі, выйграла большасьць месцаў у Эўрапарлямэнце на выбарах у траўні.

Радыё Свабода