Лісты Статкевіча з развагамі пра Украіну не даходзяць да адрасатаў
Палітзняволены Мікалай Статкевіч у тэлефоннай размове з жонкай Марынай Адамовічпаведаміў, што заўважыў тэндэнцыю – усе лісты, дзе ён разважае аб падзеях ва Украіне, канфіскоўваюцца.
– Ён заўважыў адмысловую заканамернасць, што з пяці афіцыйна канфіскаваных яго лістоў, я падкрэсліваю, афіцыйна, бо ёсць яшчэ таемна знікаючыя лісты, якія мабыць заўсёды ёсць зручная нагода спісаць на пошту, ці там на што-небудзь яшчэ, ён заўважыў, што тыя лісты ўсе былі тым ці іншым чынам прысвечаныя падзеям ва Украіне. Што гэта такое на фоне міратворчых місій нашай дзяржавы, можна толькі здагадвацца.
Статкевіч утрымліваецца ў турме №4 у Магілёве. Ён асуджаны на 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненнага рэжыму за ўдзел у Плошчы-2010 – пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя