Лобаў Эдуард
Вызвалены 18 снежня 2014 года.
Актывіст “Маладога Фронту”. Нарадзіўся ў Вільні 1 сьнежня 1988 году. Ужо ў 8-й клясе сярэдняй школы вырашыў зьвязаць сваё жыцьцё з войскам. Чытаў адмысловую літаратуру, займаўся спортам. На службу трапіў у Віцебскі дэсант. Па вяртаньні з войска Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту”, неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.
Храналёгія перасьледу
Эдуард Лобаў быў асуджаны да чатырох гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэньне абвясьціла 24 сакавіка 2011 г. у судзе Маскоўскага раёну Менску судзьдзя Алена Шылько. 22-гадовы актывіст “МФ” быў прызнаны вінаватым на падставе часткі 3 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу — “асабліва злоснае хуліганства”.
Эдуард Лобаў разам са старшынём “Маладога Фронту” Зьмітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 сьнежня 2010 году. Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкаму, у двары жылога дому па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта зьбівалі мінакоў — Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманьне Лобава і Дашкевіча было прэвэнтыўнай мерай спэцслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзыдэнта, якія адбываліся на наступны дзень.
Да суду Эдуард утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, з пачатку сакавіка 2011 г. — у Менскім СІЗА па вул. Валадарскага.
З 7 красавіка 2011 г. адбывае прысуд у Івацэвіцкай калёніі № 22 (так званых “Ваўчыных норах”). У адным зь лістоў напачатку 2012 г. вязень напісаў, што сячэ дровы, і што ў калёніі, якая знаходзіцца ў лесе, ня вельмі добра з радыяцыйным фонам: яна знаходзіцца на месцы былой вайсковай часткі.
Дэталі
Прозьвішча, імя, імя па бацьку:
Лобаў Эдуард Юр\’евіч.
Дата нараджэньня:
1 сьнежня 1988 г.
Мера стрыманьня да суда:
пад вартай з 18 сьнежня 2010 г.
Артыкул:
ч. 3 арт. 339 КК РБ (асабліва злоснае хуліганства).
Калі і кім асуджаны:
24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя — Алена Шылько, пракурор — Кірыл Мазоўка.
Санкцыя:
4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Грамадзянства:
Рэспубліка Беларусь.
Паштовы адрас:
225295, Берасцейская вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, а/с 20, папраўчая калёнія № 22.