Навіны

Лукашэнка сказаў, што можа ў бліжэйшы час памілаваць палітвязняў (Відэа)

Пра гэта ён заявіў 5 красавіка 2012 года на нарадзе па пытаннях замежнай палітыкі.

Глядзець тут Глядзець тут

Аляксандр Лукашэнка можа ў бліжэйшы час прыняць рашэнне аб памілаванні «некаторых асуджаных, якіх на Захадзе лічаць палітвязнямі».

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях замежнай палітыкі, паведамляе БелТА.

Лукашэнка зрабіў не адну заяву ў рэчышчы  унутры- і знешнепалітычнай сітуацыі ў краіне, якая склалася ў выніку яго деянняў апошніх месяцаў.

Ён адзначыў, што сёння нават апазіцыйныя СМІ заяўляюць аб тым, што на Лукашэнку ціснуць бесперспектыўна. “Гэта правільна. Але далей гавораць няправільна, што, калі на яго ціснуць, то ён зробіць наадварот. Поўнае глупства. Я ніколі не сыходзіў з нейкіх асабістых амбіцый. Я паступлю так, як загадвае мне Канстытуцыя і законы. Ніякіх “наадварот” быць не можа, – адзначыў Лукашэнка. – А тое, что трэба паводзіць сябя папрыстойней, калі штосьці просіш ці нават патрабуеш, гэта правільна, тым больш, калі ты патрабуеш альбо просіш чагосьці ад Прэзідэнта. Не трэба тут з палкамі хадзіць і стукаць у вакно”.

Я папярэдзіў, што пытанне памілавання так званых палітзняволеных – гэта, перш за ўсё, іх зварот з просьбай аб памілаванні. Я адразу публічна аб гэтым сказаў. Не хочаш звяртцца – ніхто і разглядаць не будзе. Сядзі”, – сказаў Лукашэнка.

Вызваляць толькі тых, хто «сам папрасіў памілавання». «У бліжэйшы час я разгледжу гэтыя пытанні. Проста ў бліжэйшы час. Мяне ніхто не папракне, што я свае абавязацельствы або абяцанні не выконваю», — адзначыў А.Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што гэтыя людзі «ўсвядомілі згубнасць ўласнай пазіцыі і палітыкі ў дачыненні да ўласнай дзяржавы».Таксама Лукашэнка заявіў, што ніхто не пісаў прашэнне пад ціскам, доказам гэтага ёсць адмысловае відэа. «Мне прадставілі інфармацыю, у тым ліку і відэа, дзе яны адкрыта і сумленна кажуць: «Гэта была наша воля».

Усіх палітвязняў на свабодзе пакуль не пабачым. «Хтосьці — адзін ці два — не захацелі пісаць. Добра, гэта іх выбар — хай сядзяць», — перадае БелТА.

Гэта не першае абяцанне такога кшталту, якое сыходзіць ад беларускай улады. У лютым дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунар Віганд заявіў на сустрэчы з апазіцыяй у Мінску, што, магчыма, цягам бліжэйшых тыдняў выйдзе на волю нехта з ключавых палітвязняў.

Палітзняволенымі ў Беларусі прызнаныя пятнаццаць асобаў. Вядома, што прашэнні аб памілаванні пісалі кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

Закрануў Лукашэнка і пытанне вяртання ў краіну еўрапейскіх дыпламатаў, якія пакінулі Мінск ў апошні дзень зімы. «Мы не супраць вяртанне, але будзем разглядаць персанальна кожнага дыпламата».

Селекцыю будуць праводзіць па «кепскі дыпламат» — «добры дыпламат» ці што?

«Але гэта не мае нічога агульнага з тым, што мы хочам перашкодзіць паслам. Гаварыць пра тое, што мы не пусцім не выпадае. Нам з кімсьці гаварыць трэба? Трэба», — адзначыў Лукашэнка. Ён прызнаў, што дыпламатычны дэмарш нанёс краіне шкоды.

Зноў прагучала даўняе пасланне да Захаду, што гатовы да нармалізацыі адносін, але без усялякага шантажа. Маўляў, прымайце нас такімі, якія мы ёсць. Разам з тым, Лукашэнка паабяцаў, што не будзе «грузіць» Расію сваімі праблемамі. «Прымітыўна казаць, што Беларусь канфліктуе з Захадам, бо знаходзіцца пад крылом Расіі».

паводле БелТА, Наша ніва