Выбары

Лукашэнка – стаўленік Расеі на «выбарах»

Пасол Расеі ў Менску заявіў аб падтрымцы беларускага дыктатара на чарговых псэўдавыбарах.

Сурыкаў мяркуе, што беларусы павінны быць удзячныя Лукашэнку як прэзідэнту, які вывеў краіну з заняпаду.

На думку расейскага пасла, беларускія ўлады маюць «пэўныя асцярогі» за будучыню, але яны гэтыя асцярогі пераадолеюць, «бо ўжо паказвалі, што здольныя гэта зрабіць». «Усім апазіцыйным прэтэндэнтам (а я іх усіх ведаю) няма чаго выставіць акрамя лозунгаў, што калі яны раптам прыйдуць да ўлады, усе будуць у золаце», – заявіў пасол Расеі.

Расея пераносіць выплаты Беларусі за раней узятыя крэдыты на наступныя гады, паведаміў пасол РФ. Так, плануецца перанос тэрміну выплат Беларуссю за крэдыт на суму 750 млн даляраў, а таксама за крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на 450 млн даляраў. Акрамя таго, нагадаў пасол, сёлета Расея выдала Беларусі 110 млн даляраў. «Гэта адсоткі за крэдыт 2010 года, якія мусіла выплаціць Беларусь Расеі сёлета», – растлумачыў Сурыкаў. Такім чынам, падрахаваў ён, выплаты Беларусі замежнай дзяржаўнай завінавачанасці сяголета будуць значна ніжэйшыя за першапачаткова запланаваныя. «Гэта зніжае ціск на Беларусь на 1,3 мільярда даляраў. Трэба было выплаціць блізу 4 мільярдаў даляраў, застаецца выплаціць 2,7 мільярда», – сказаў расейскі пасол.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Сурыкаў таксама паведаміў аб тым, што вядуцца кансультацыі аб выдачы Беларусі новага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. «Ідзе размова, і будзе пастанова аб чарговым крэдыце Беларусі», – заявіў ён. Паводле слоў Сурыкава, Беларусі будуць дадзеныя і іншыя меры падтрымкі. «Атамная станцыя – 1 мільярд даляраў на яе будаўніцтва Расея выдасць сёлета», – сказаў амбасадар.

Сурыкаў таксама нагадаў аб прынятых пастановах, накіраваных на разладаванне беларускіх прадпрыемстваў. Гаворка ідзе аб антыкрызіснай праграме, падпісанай урадамі Беларусі і Расеі 3 сакавіка, якая прадугледжвае стварэнне варункаў для стымулявання збыту беларускай прадукцыі. «З другога паўгоддзя, я думаю, пачнецца разблакаванне складоў беларускіх прадпрыемстваў», – сказаў расейскі пасол.

Хартыя\’97