Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Лукашэнка выслаў амбасадара Польшчы і прадстаўніка ЕС (Відэа)

Галаве прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майрэ Мора і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку “прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку пра недапушчальнасць ціску і санкцый”.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 28 лютага заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, як рэакцыя на рашэнне Рады ЕС пра пашырэнне спісу беларускіх службоўцаў, якім зачынены ўезд у Еўрапейскі звяз.

У Мінск для кансультацый адкліканы сталы прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Афіцыйны Мінск таксама зачыніць уезд тым асобам з краін Еўрасаюза, якія садзейнічалі ўводзінам абмежавальных мер у стаўленні Беларусі, заявіў прэс-сакратар.

Глядзець відэа На санкцыі – санкцыі (БЕЛСАТ. 28.02.12)

Глядзець відэа Поляки прогнулись, раздосадовавшись на словенцев

Глядзець відэа ЕС отзывает послов из Беларуси

Глядзець відэа ЕС наложил новые санкции на Сирию и Беларусь

Глядзець відэа Лукашэнка выслаў амбасадара Польшчы і прадстаўніка ЕС

“Рашэнне Рады ЕС кажа пра тое, што Еўрасаюз працягвае прытрымлівацца палітыкі адкрытага ціску, — лічыць Савіных. — Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў стаўленні Рэспублікі Беларусь”.

“У выпадку працягу ціску на Рэспубліку Беларусь будуць прыняты і іншыя меры для абароны нашых інтарэсаў”, — заявіў ён.

“Мы спадзяемся, што службовыя асобы ЕС і яго дзяржаў-чальцоў усведамляюць недасканаласць сілавога шляху”, — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Па яго словах, “прапановы Беларусі пра развіццё дыялогу з Еўрапейскім звязам на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі застаюцца ў сіле”.

У польскім пасольстве і прадстаўніцтве ЕС пакуль не каментуюць заяву МЗС з прапановай супрацоўнікам дыпмісій пакінуць Беларусь.

Агенцтва БелаПАН


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34