Лукашэнку ў Нью-Ёрку сустракалі пратэстамі
Перад будынкам Арганізацыі Аб\’яднаных Нацый 27 верасня прайшла акцыя пратэсту.
У ёй актыўны ўдзел бралі беларусы, украінцы, рускія, татары, выхадцы з краін Лацінскай Амерыкі і Азіі. Сярод удзельнікаў акцыі пратэсту быў і лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, піша “Наша ніва”.
Як вядома, для ўдзелу ў саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН у ЗША прыехалі і лідары краін, якія ўважаюцца недэмакратычнымі, нават дыктатарскімі. Супраць іх і пратэставалі жыхары ЗША і імігранты.
Асабліва на акцыі пратэсту дасталося расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну за яго палітыку ў дачыненні да Украіны.