Лукашэнку ў Кішынэве нагадалі пра правы чалавека
У Кішынэве ля амбасады Беларусі прайшла акцыя пратэсту, прымеркаваная да прыезду Аляксандра Лукашэнкі.
Моладзь з 23 краінаў, сябры арганізацыі «Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты», якая аб’ядноўвае больш за 1.6 мільёнаў маладых людзей, арганізавалі пікет перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Кішынэве.
Студэнты выступалі за правы чалавека, свабоду слова і дэмакратыю ў Беларусі.