Лябедзьку, Сіўчыка і Янукевіча не пусьцілі ў гарвыканкам
Палітыкі меліся даведацца пра рашэньні менскіх уладаў наконт правядзеньня мітынгу 25 сакавіка.
«Мяне не пусьцілі ў гарвыканкам на агучваньне рашэньня па 25 сакавіка, бо выключылі са складу арганізатараў на падставе таго, што на працягу мінулых 12 месяцаў я прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства. Тое ж самае са сп. Лябедзькам, Статкевічам і Сіўчыкам. Легітымным арганізатарам ад Партыі БНФ цяпер застаецца толькі Рыгор Кастусёў», — напісаўу сваім фэйсбуку старшыня БНФ Аляксей Янукевіч.
Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык і Аляксей Янукевіч былі сярод заяўнікаў правядзеньня мітынгу 25 сакавіка.