Максім Вінярскі: Чым больш нас – тым гучней нас чуваць!
Важны кожны голас, пададзены ў падтрымку тых, хто за кратамі.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі падзякаваў усім удзельнікам менскай акцыі 7 ліпеня.
«Вялікі дзякуй усім, хто знайшоў магчымасць і здолеў падтрымаць акцыю 7 ліпеня. У свой час вядомы змагар за правы чалавека Марцін Лютар Кінг сказаў: «У канцы ўсяго мы будзем памятаць не абразы нашых ворагаў, а маўчанне нашых сяброў». Гэта сапраўды так.
Важны кожны голас, узняты ў падтрымку тых, хто за кратамі. Чым больш нас – тым гучней нас чуваць, але ніводзін вокліч у абарону і падтрымку таго ці іншага вязня – ніколі не будзе марным. Жыве Беларусь!», – напісаў Максім Вінярскі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».