«Малады фронт»: 4 кастрычніка на плошчы Свабоды будзе мора нацыянальных сцягоў
Сойм «Маладога фронту» падтрымаў акцыю супраць расейскіх вайсковых базаў, абвешчаную Мікалаем Статкевічам лідарамі беларускай апазіцыі.
Маладафронтаўцы прапануюць удзельнікам акцыі ўзяць як мага больш бел-чырвона-белых нацыянальных беларускіх сцягоў, паведамляецца на сайце арганізацыі. «Зробім 4 кастрычніка на плошчы Свабоды мора бел-чырвона-белых сцягоў!» – заявіў адзін з лідараў Маладога Фронту Яўген Васьковіч.
«У Беларусі павінны быць выключна беларускія вайскоўцы. А іншыя – пагроза нашай незалежнасці, могуць быць плацдармам для патэнцыйнага захопу Беларусі», – паведамляецца на сайце «Маладога фронту».
Нагадаем, што лідары апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў выйсці 4 кастрычніка а 17 гадзін на плошчу Свабоды ў Менску – на мітынг супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы.