“Малады Фронт” і “Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты” заклікаюць падпісацца за вызваленьне палітвязьняў
«Малады Фронт» і «Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты» абвясьцілі пра пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленьне палітвязьняў.
Галоўная мэта кампаніі — данесьці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю пра беларускіх палітвязьняў, зьяднаць беларускае грамадзтва ў акцыях салідарнасьці, праз гэтыя дзеяньні — дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня судовага перасьледу за палітычныя перакананьні.
Ад сёньняшняга дня свой подпіс за вызваленьне палітзьняволеных можна паставіць праз інтэрнэт: www.belarusfree.info
Пэтыцыя ў падтрымку палітвязьняў будзе мець юрыдычную сілу, і беларускія органы дзяржаўнай улады будуць абавязаныя даць афіцыйны адказ, мяркуюць ініцыятары кампаніі.