Здарэнні

«Малады Фронт» заклікаў прызнаць арыштаваных графіцістаў палітвязнямі

Актывісты таксама патрабуюць ад сілавых структур Беларусі неадкладна вызваліць чарговых палітычных закладнікаў.

13 жніўня стала вядома пра затрыманне некалькіх актывістаў, якіх падазраюць у нанясенні на сцены серыі патрыятычных графіці. Ім пагражае да 6 гадоў турмы.

«Малады фронт» у заяве, размешчанай на сайце арганізацыі, звяртае ўвагу ў сваёй заяве, што«карныя структуры беларускага рэжыму ўбачылі злачынствы ў патрыятычных надпісах, якія не толькі не нясуць ніякіх экстрэмісцкіх ідэй, але наадварот — графіці маюць антытаталітарную сімволіку, асуджаюць камунізм і фашызм».

Маладафронтаўцы падкрэсліваюць, што многія пад\’езды дамоў і пераходы зафарбаваныя фашысцкімі крыжамі, але ў Беларусі затрымліваюць не неанацыстаў, якія малююць свастыку, а затрымліваюць тых актывістаў, якія сваёй творчасцю выступаюць супраць усялякіх праяў фашызму.

«Гэтым самым беларускі рэжым чарговым разам дэманструе сваю злачынную прафашыстоўскую сутнасць», — гаворыцца ў заяве.

«Малады Фронт» заклікае праваабаронцаў і ўсе дэмакратычныя арганізацыі Беларусі ўзяць адпаведныя звароты і прызнаць затрыманых актывістаў палітвязнямі.

Хартыя\’97