«Малады Фронт» заклікаў прызнаць арыштаваных графіцістаў палітвязнямі
Актывісты таксама патрабуюць ад сілавых структур Беларусі неадкладна вызваліць чарговых палітычных закладнікаў.
13 жніўня стала вядома пра затрыманне некалькіх актывістаў, якіх падазраюць у нанясенні на сцены серыі патрыятычных графіці. Ім пагражае да 6 гадоў турмы.
“Малады фронт” у заяве, размешчанай на сайце арганізацыі, звяртае ўвагу ў сваёй заяве, што“карныя структуры беларускага рэжыму ўбачылі злачынствы ў патрыятычных надпісах, якія не толькі не нясуць ніякіх экстрэмісцкіх ідэй, але наадварот – графіці маюць антытаталітарную сімволіку, асуджаюць камунізм і фашызм”.
Маладафронтаўцы падкрэсліваюць, што многія пад\’езды дамоў і пераходы зафарбаваныя фашысцкімі крыжамі, але ў Беларусі затрымліваюць не неанацыстаў, якія малююць свастыку, а затрымліваюць тых актывістаў, якія сваёй творчасцю выступаюць супраць усялякіх праяў фашызму.
“Гэтым самым беларускі рэжым чарговым разам дэманструе сваю злачынную прафашыстоўскую сутнасць”, – гаворыцца ў заяве.
“Малады Фронт” заклікае праваабаронцаў і ўсе дэмакратычныя арганізацыі Беларусі ўзяць адпаведныя звароты і прызнаць затрыманых актывістаў палітвязнямі.